Advertisement



Actual

Useful information

Weather



Actual



Картузіянскі кляштар на фінішнай прамой у праекце "Народнай газеты" "Сем цудаў Беларусі"

21.06.2011


"Народная газета" працягвае праект "Сем цудаў Беларусі" на cвaix старонках. Журналісты выдання правялі вялізарную работу, падрыхтаваўшы публкацыі па кожнаму без выключэння раёну краіны, здолеўшы знайсці ў кожным вартыя ўвагi аб'екты прыроды, архітэктуры, нематэрыяльнай спадчыны, тым самым адкрываючы родную зямлю i для сябе, i для cвaix чытачоў.
На сайце "Народнай газеты"  www.ng.by разгарнулася сапраўднае спаборніцтва. На першым этапе наведвальнікі выбіралі лепшыя цуды кожнага раёна, на другім — вобласці. Па выніках абласнога этапу шляхам таго ж галасавання вызначыліся 42 аб'екты (па сем лідараў з кожнай вобласці), якія трапілi ў рэспубліканскі фінал. Сярод фіналістаў i наш з вам "Картузіянскі кляштар".
Ці стане ён цудам Беларусі? Усё залежыць ад нас, землякі! На сайце "Народнай газеты" www.ng.by ужо распачалося галасаванне, па выніках якога упершыню ў гісторыі краіны будуць выбраны i шырока абвешчаны Сем Цудаў Беларусі.
Вы згодныя, што наш аб'ект варты трапщь у гэту сямёрку?
У такім выпадку заходзьце на сайт  www.ng.by і галасуйце!



Back to all news