Реклама



Актуально

Полезная информация

Погода



Актуально



Бяроза адсвяткавала Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь

05.07.2012


Па традыцыі Дзень незалежнасці ў Бярозе пачаўся з мітынгу каля помніка загінуўшым савецкім воінам і партызанам у Маладзежным скверы г. Бярозы. Як заўжды на мітынгу прысутнічала кіраўніцтва района на чале са старшынёй райвыканкама Ю.І. Наркевічам, а таксама дэлегацыі ад вядучых прадпрыемстваў горада. Безумоўна галоўнымі асобамі мітынгу сталі ветэраны. Мінавіта з удзячнасцю да іх выступіў у сваей прамове Ю.І. Наркевіч, адзначаючы іх векапомны ўклад у дасягненне нашай краінай незалежнасці.

У памяць аб тых, хто не дажыў да незалежнасці Беларусі, паклаўшы свае жыцце дзеля свободы нашчадкаў, была аб'яўлена хвіліна маўчання і прагучаў воінскі салют, пасля чаго да помніка былі ўскладзены вянкі і кветкі.

Пасля завяршэння афіцыйнай часткі ў розных месцах горада пачалі працаваць святочныя канцэртныя пляцоўкі. Юныя выканаўцы заўзята бавілі прахожых на пляцоўцыя каля Цэнтра дадатковай адукацыі, у той час, як артысты больш сталыя спеўна запрашалі гараджан да пляцоўкі каля кінатэатра "Беларусь". Сваю творчасць тут дэманстравалі народны хор ветэранаў і народны ансамбль "Заранак". Услед за музыкамі святочную эстафету падхапілі спартсмены. На стадыёне "Паўночны" і стадыёне ДЮСШ №1 г. Бярозы ажно да 18.00 аматары здаровага адпачынку спаборнічалі за званне лепшага.

Другая частка святкавання пачалася а 17 гадзіне на Цэнтральнай плошчы. Свае товорчае майстэрсва прадэманстравалі лепшыя артысты Бярозаўшчыны: пераможцы фестывалю "Мелодыі Ясельды", творчыя калектывы Бярозаўскага ЖКГ, Равяцічскага і Марэвільскага СДК і іншыя. Сапраўдным падарункам для бярозаўцаў стаў канцэрт Алега Жукава і Алега Елісеенкава, якія з'яўляюцца аўтарамі знакамітых хітоў беларускай эстрады. Сталічныя артысты вельмі спадабаліся гледачам. Пад знаемыя песні танцавалі і маладыя, і старыя.

Завяршэннем святочнага дня стала агульнарэспубліканская акцыя "Спяем гімн разам". Дарэчы актывісты "БРСМ" тут жа, на плошчы, раздавалі гараджанам улёткі з гімнам Рэспублікі Беларусь. Спяваючая плошча сапраўды выглядала захапляюча.



Назад ко всем новостям