Реклама



Актуально

Полезная информация

Погода



Актуально



15 ліпеня - Дзень вызвалення Бярозаўскага раёна!

13.07.2012


Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны!
Паважаныя жыхары Бярозаўскага раёна!


Ад усяго сэрца віншуем вас з Днём вызвалення Бярозаўскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

Гэты дзень урачысты для кожнага з нас, аднак для ветэранаў ён мае асаблівае значэнне. У цяжкія дні Вялікай Айчыннай вайны яны годна выканалі свой абавязак, выстаялі і перамаглі фашызм. З кожным годам мы ўсе выразней разумеем, якой вялікай цаной дасталася нам перамога. Нізкі вам паклон, паважаныя ветэраны вайны і працаўнікі тылу. Дзякуй вам за ваш бессмяротны подзвіг, за бяспрыкладныя стойкасць, мужнасць і цярпенне. Мы ўсе раўняемся на вас, вучымся ў вас, заўсёды будзем верныя тым традыцыям, што вы заклалі.

Жадаем усім ветэранам моцнага здароўя, даўгалецця, увагі і любові блізкіх і родных людзей, шчасця!

Дарагія бярозаўцы! Верым, што ў мітусні сучаснага жыцця наша памяць захавае дзень, які даў нам надзею на будучыню, які ўвабраў у сябе слёзы і радасць. Жадаем вам добрага здароўя, дабрабыту, поспеху і працвітання!

Старшыня Бярозаўскага раённага
выканаўчага камітэта
Ю.І. Наркевіч
Старшыня раённага Савета дэпутатаў
М.Р. Чыж



Назад ко всем новостям