Реклама



Актуально

Полезная информация

Погода



Актуально



Бярозаўшчына адсвяткавала Дзень вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

16.07.2012


Традыцыйна свята пачалося з урачыстага мітынгу на мемарыяльным комплексе "Здзітаўская абарона" а 11-й гадзіне. Перад сабраўшыміся вяскоўцамі, а таксама делегацыямі працоўных калектываў прадпрыемстваў і арганізацый раёна выступіў старшыня райвыканкама Ю.І. Наркевіч. У сваей прамове Юрый Іосіфавіч павіншаваў усіх прысутных з 68-й гадаўшчынай вызвалення Бярозаўшчыны і шчыра падзякаваў ветэранам за іх ратны і працоўны подзвіг. Кіраўнік раёна запэўніў пакаленне пераможцаў, што нашчадкі будуць заўсёды помніць аб іх здзяйсненнях і будуць верныя тым традыцыям, якія яны заклалі.

Таксама са словамі ўдзячнасці і віншаванняў выступілі кіраўнік Спораўскай ветэранскай арганізацыі І.П. Чайчыц і вядучы спецыяліст аддзела па справах моладзі райвыканкама А. Пратасевіч.

У памяць аб загінуўшых у час ваенных ліхалеццяў франтавікоў, партызан, падпольшчыкаў і мірных жыхароў Бярозаўшчына была аб'яўлена хвіліна маўчання і прагучаў воінскі салют, пасля чаго былі ўскладзены вянкі і кветкі.

Пасля афіцыйнай часткі свята перамясцілася ва ўрочышча "Дубкі", якое размяшчаецца на памежжы весак Здзітава і Спорава. Для ўсіх наведвальнікаў свята творчыя калектывы Бярозаўшчыны падрыхтавалі віншавальную канцэртную праграмму, якая была прадстаўлена гледачам на міні-амфітэатры, што знаходзіцца тут жа, ва ўрочышчы.

Дадатковы антураж святу надавалі спартыўна-массавыя мерапрыемствы і выяздны гандаль. Тут жа былі прадстаўлены выставы-продажы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, які, трэба сказаць, збіралі вакол сябе нямала заўзятараў. Папулярнасцю таксама карысталася фотавыстава мясцовага фатографа-аматара П.Савіцкага, на фотаздымках якога, мясцовыя жыхары маглі пабачыць родныя краявіды, ці знаемых і блізкіх людзей.

Традыцыя святкаваць Дзень вызвалення Бярозаўскага раёна менавіта ў в. Здзітава бярэ свой пачатак з 1970-х гадоў, пасля адкрыцця тут мемарыяльнага комплексу "Здзітаўская абарона". Сам мемарыял прысвечаны адной з гераічных старонак партызанскага руху на Берасцейшчыне. У красавіку 1944 года паміж партызанамі Брэсцкага партызанскага злучэння і нямецка-фашысцкімі войскамі разгарэліся баі каля пераправы праз раку Дарагабуж, што знаходзіцца каля в. Здзітава. Акупанты мелі намер правесці карную аперацыю, аднак сустрэлі рашучы адпор з боку партызанаў, таму вымушаныя былі адступіць. А ужо праз некалькі месяцаў, у ліпені 1944 г., увогуле былі прагнаныя Чырвонай Арміяй з Бярозаўшчыны.



Назад ко всем новостям