Реклама



Актуально

Полезная информация

Погода



Актуально



Нам 50!

02.08.2012


І лунала звонка песня.


Цёплым ліпеньскім днём утульны сельскі клуб в. Рачыца ператварыўся у святочную канцэртную пляцоўку. Добра вядомы у раёне народны фальклорна-этнаграфічны калектыў “Васілёчак” адзначаў 50-годдзе творчай дзейнасці. 50 год – гэта час творчага станаўлення, жыццёвай мудрасці, адданасці любімай справе. На працягу дзесяцігоддзяў жаданнем усіх яго ўдзельнікаў была дарыць людзям радасць ад сустрэчы з народнай песняй. Ініцыятарам стварэння калектыву стала прыехаўшая на працу ў вёску настаўніца Софья Фёдараўна Пунько, і загучала са сцэны народная песня ў выкананні фальклорнай групы вёскі Рачыца. За пяць дзесяцігоддзяў калектыў прымаў удзел у рознага рангу фестывалях і конкурсах: міжнародных, усесаюзных, рэспубліканскіх, абласных і раённых. У скарбонцы узнагарод дыпломы і граматы, каштоўныя падарукі і прызнанне гледачоў. У чэрвені 1996 года калектыў атрымаў найменне “народны”, якое і нясе з гонарам. 15 год кіруе калектывам Галіна Мікалаеўна Мядзведзь. Яна змагла стаць не проста кіраўніком, а і цудоўным арганізатарам шматлікіх імпрэз, сустрэч, юбілеяў і віншавальных праграм. Таму і спяшаюцца у сельскі клуб жанчыны, нягледзячы часам на нездароўе і дрэннае надвор’е.
Мы шчыра віншуем калектыў са значнай падзеяй у іх творчым жыцці, дзякуй вам, паважаныя жанчыны за тое, што збераглі народныя песні, што не даеце забыць аб сувязі пакаленняў, аб нашых карэннях – моцных і глыбокіх. Зычым вам здароўя, дабрабыту, творчых дасягненняў.


Галіна Міхневіч



Назад ко всем новостям