Культура без границ
02.08.2012
Культура без граніц.

Тое, што культура не мае граніц упэўніўся народны ансамбль народнай песні “Заранак” Бярозаўскага ГДК, які маў гонар прадстаўляць Брэстчыну 27-29 ліпеня на 1 Міжнародным фестывалі “Культура без граніц” у польскім горадзе Семяцічы. Фестываль сабраў сузор’е яркіх і самабытных талентаў. Ён здзіўляў шматгалоссем, яскравай палітрай колераў. Мы з цікавасцю глядзелі вясельны абрад, які прадэманстраваў калектыў з Турцыі, а цыганскі ансамбль “Forte Roma” захапіў віхорам агнявых песень і ні з чым непараўнальнымі танцамі. На сцэне гучымі польскія, украінскія, беларускія і рускія песні, пачуцці і эмоцыі перапаўнялі сэрцы. Фестываль раскрыў невычэрпнае багацце народных традыцый, абрадаў, а галоўнае – гэта свята яднання і сяброўства людзей.
Акрамя выступлення ў фестывальным горадзе Семяцічы, “Заранак” выступіў у г. Ломжа і г.п. Нурэц і заўсёды выступленні сустракаліся шчырымі, сардэчнымі апладысментамі.
Удзельнікі народнага ансамбля народнай песні “Заранак” выказваюць словы падзякі ўсім, хто аказаў дапамогу ў арганізацыі паездкі. І асобныя словы вадзіцелю Казлюку Мікалаю Мікалаевічу.
Фестываль “Культура без граніц” стаў для калектыва сапраўднай крыніцай натхнення, а найперш па-сапраўднаму адчуць сябе носьбітам нацыянальнай песеннай культуры.
Галіна Міхневіч
вядучы метадыст РМЦ