Реклама



Актуально

Полезная информация

Погода



Актуально



Дзень добрых спраў

03.10.2012


Камісія па справах непаўналетніх райвыканкама, інспекцыя па справах непаўналетніх аддзела ўнутраных спраў і аддзел па справах моладзі прапанавалі нашай моладзі дапамагчы сталым людзям. На нашу прапанову адгукнуліся 14 маладых людзей, якія з’яўляюцца актыўнымі фанатамі футбольнага клуба “Бяроза-2010”.

6 хлопцаў, навучэнцаў Бярозаўскага ліцэя будаўнікоў і сярэдняй школы №3 г.Бяроза на чале з Сахілавым Русланам дапамагалі перакопваць гароды  і прыбірацца ў хаце. А яшчэ 8 хлопцаў, навучэнцаў ліцэя і Белаазерскага каледжа на чале з Касынюком Нікітай, прыбіралі стадыён “Паўночны”.

Хлопцы вельмі адказана аднесліся да выканання сваіх абавязкаў. У ніх аднолькава добра атрымлівалася і рыдлеўкі у руках трымаць, і рыззём сцены мыць. Мяркуючы па рэакцыі гаспадароў, яны засталіся задаволенымі такой дапамогай.

Важным напрамкам у прафілактыцы правапарушэнняў з’яўляецца арганізацыя карыснага баўлення часу нашай моладзю і падлеткамі. Спадзяемся, што гэтая акцыя не стане адзінкавай. І нашае карыснае супрацоўніцтва з моладзю будзе працягвацца.

Ірына Ярмашук,
намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх.



Назад ко всем новостям