Реклама



Актуально

Полезная информация

Погода



Актуально



Костюшко на симпозиуме

16.10.2012



Гонар за тое, што Анджэй Тадэуш Банавентура Касцюшка, нацыянальны герой Польшчы і ЗША, ганаровы грамадзянін Францыі - наш зямляк, не пакідаў дэлегацыю бярозаўшчыны на працягу тых дзён, што мы знаходзіліся на Польскай зямлі. З 4 па 7 кастрычніка у г Маціёвіцы праходзіў XXIX Міжнародны сімпозіум Т. Касцюшкі. У рамках сімпозіуму ў розных гарадах праводзілася шэраг разнастайных мерапрыемстваў. Часткай іх сталі канцэртныя выступленні народнага ансамбля народнай песні “Заранак” (мастацкі кіраўнік А.Говін) Бярозаўскага ГДК у школах і ліцэях г. Гарволін і Маціёвіцы. І кожнае выступленне суправаджалася незмаўкальнымі апладысментамі. Не стаў перашкодай моўны бар’ер, бо песня і музыка яднала сэрцы, цешыла душу, захлёствала эмоцыямі. Народная песня непадуласна часу, таму калі загучалі польскія народныя песні “Глэнбока студзенька” і “Хэй, соколы” спявалі усе: і дарослыя, і юныя гледачы.
Шматдзённая паездка дала магчымасць артыстам яшчэ глыбей пазнаёміцца з гісторыяй і культурай суседняй краіны, пакінула самыя яскравыя ўражанні.
Творчае супрацоўніцтва нясе ў сабе духоўнае узбагачэнне, ўзаемапаразуменне, наладжванне сувязей. І, канешне ж, такія паездкі, а асабліва ўдзелы ў фестывалях з’яўляюцца стымулам для новых мастацкіх праектаў і планаў.

Вядучы метадыст РМЦ
Галіна Міхневіч



Назад ко всем новостям