Реклама



Актуально

Полезная информация

Погода



Актуально



Рождественские вечера

11.01.2013


 




Ідзе калядны тыдзень

Памежжа старога і новага гадоў багата на культурныя падзеі. Толькі адгудзелі вясёлыя навагоднія карагоды, як на поўную моц заззяла “Калядная зорка” – штогадовае раённае свята з прадстаўленнем калядных абрадаў, характэрных для пэўнай мясцовасці. Месцам сёлетняга збору быў абраны Стрыгінскі сельскі Дом культуры.
Тэатралізаванае дзеянне з песнямі і музыкай, што разгарнулі на сцэне дзевяць калектываў аматарскай творчасці, стала яшчэ адным яркім фрагментам аднаўлення духоўнай спадчыны. Галоўны прыз атрымаў Хрысаўскі сельскі клуб, дзе ў найбольшай меры праяўляецца пераемнасць традыцый. Начальнік аддзела культуры райвыканкама Таццяна Кавалёк узнагародзіла і іншых удзельнікаў – лістамі падзякі і салодкімі падарункамі.
У свяце прынялі ўдзел зоркі Інтэрнэту Зоя і Валера, і стрыгінскія гледачы сустрэлі іх як сапраўдных зорак. Не адпусцілі са сцэны да таго часу, пакуль акрамя запланаваных песень дуэт не выканаў знакаміты ваенгаўскі хіт “Куру”, з якім бярозаўскія выканаўцы і праславіліся ў віртуальнай прасторы. Дарэчы, Соф’я і Валерый Барысюкі стануць спецыяльнымі гасцямі яшчэ аднаго з калядных вечароў, якія праходзяць у раёне на працягу тыдня пасля Каляд. На Стары новы год, 14 студзеня, яны выступяць у гарадскім Доме культуры па вул. Савецкай разам з ансамблем народнай песні Маравільскага СДК “Медуніца”.
Пачатак у 18.00.

Ніна КРУКОВІЧ.



Назад ко всем новостям