Реклама



Актуально

Полезная информация

Погода



Актуально



Дарога да сэрца

15.01.2013


У нашым раёне ўжо не першы год напярэдадні Новага года і  Калядаў праводзіцца дабрачынная акцыя «Дарога да сэрца».  Асноўнай мэтай дадзенай кампаніі з’яўляецца віншаванне дзяцей, якія пражываюць у шматдзетных, няпоўных, неблаганадзейных сем’ях, з уручэннем навагодніх падарункаў. Добрае дзела, за якое ўзяліся члены міжведамаснай групы акцыі  «Сям’я без гвалту»,  дапамагло адчуць свята дзецям, апынуўшіхся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. І, канешне, цацкі, школьныя прыналежнасці і шмат салодкіх прысмакаў запалілі ў дзецкіх вачах агеньчыкі надзеі і радасці. Вялікую дапамогу кожны год у набыцці падарункаў для віншавання дзяцей аказвае старшыня Бярозаўскай раёнай арганізацыі Беларускага грамадства Чырвоны Крыж А.Д.Прыхадоўскі.
З навагоднімі святамі і Калядамі дзяцей павіншавалі прадстаўнікі камісіі по справах непаўналетніх райвыканкама і інспекцыі па справах непаўналетніх Бярозаўскага РАУС, адзела адукацыі, раёнай арганізацыі Беларускага грамадства Чырвоны Крыж, адзел па справах моладзі райвыканкама.  
Выказваем вялікую падзяку ўсім, хто прыняў удзел  у благачыннай акцыі! З Вашай дапамогай дзеці атрымалі сапраўдныя Навагоднія Святы!

Ірына Ярмашук,
намеснік старшыні камісіі па справах
непаўналетніх Бярозаўскага райвыканкама



Назад ко всем новостям