Реклама



Актуально

Полезная информация

Погода



Актуально



Католікі Бярозаўскага раёна адсвяткавалі Вялікдзень

01.04.2013


Пасхальную літургію ў бярозаўскім касцеле Святой Троіцы ўзначаліў ксёндз-пробашч Уладзімір Буклярэвіч. У святой Імшы, таксама, прыняла удзел вялікая колькасць вернікаў з г. Бярозы, навакольных вёсак і г. Белаазерска.

Па традыцы пасхальная Імша пачалася з літургіі Святла - на двары касцела ладзіцца вогнішча, ад якога запальваецца вялікая свечка "пасхал". Пасля, святар  уносіць "пасхал" у храм і абвяшчае "Святло Хрыста". Ад "пасхалу" вернікі запальваюць свае свечкі. Святло пасхальных свечак сімвалізуе самое хрысціянскае вучэнне, якое прызвана прасвяціць свет.

Наступны этап пасхальнай Імшы - літургія Слова. У гэтай частцы чытаецца не тры, як у звычайнай Імшы, а дзевяць біблейскіх чытанняў: сем "ветхазаветных" і два "новазаветных".

Трэці этап - літургія Хросту. У каталіцкай царкве захавалася старажытная традыцыя прымаць у лона касцелу новых вернікаў. Астатнія ж, у гэты час абнаўляюць свае абеты хросту, якія давалі раней.

Завяршаецца пасхальная вігілія эўхарыстычная літургіяй і хросным шляхам вакол касцела.

Вялікдзень з’яўляецца найважнейшым і самым старажытным хрысціянскім святам. Менавіта ў велікодны час спаўняецца найважнейшая таямніца хрысціянскай веры - ўваскрасення Хрыста. Уваскрасенне Хрыста — гэта знак Яго перамогі над грахом і смерцю, і шанс на вечнае жыццё.



Назад ко всем новостям