Реклама



Актуально

Полезная информация

Погода



Актуально



3 ліпеня – Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь

03.07.2013


Паважаныя жыхары і госці Бярозаўскага раёна!
Дарагія суайчыннікі!

Шчыра і сардэчна віншуем вас з Днем назалежнасці Рэспублікі Беларусь і 69-й гадавінай вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

Трэцяга ліпеня - святая дата ў нашай гісторыі. Гэтае ўсенароднае свята ўвасабляе вернасць  служэння Радзіме, аб'ядноўвае ўсіх, хто сваёй стваральнай працай умацоўвае росквіт і незалежнасць краіны.

Дзень незалежнасці заўсёды з’яўляецца і днём нашай удзячнасці, так як неразрыўна звязаны з Днем вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Самая цяжкая, самая крывавая ў нашай гісторыі Вялікая Айчынная вайна была найвялікшай трагедыяй і найвялікшым выпрабаваннем сіл для баларускага народа. Для нас, беларусаў, гэтая вайна была барацьбой за існаванне. І мы - выстаялі, мы - перамаглі!

Беларусь - гэта краіна з унікальнай прыродай, багатай культурай і вялікімі магчымасцямі для развіцця. Тысячагадовая гісторыя шматпакутнага беларускага народа, які вынес на сваіх плячах цяжар не адной разбуральнай вайны, ведае ўзлёты і падзенні. Але краіна заўседы падымалася з попелу, аднаўлялася і квітнела, даказваючы свету права на дзяржаўную самастойнасць.

Няхай гераічнае мінулае нашага народа заўсёды будзе для нас прыкладам праўдзівай любові да Радзімы, прыналежнасці да яе лёсу, адказнасці за будучыню. Разам мы пераадолеем любыя перашкоды, бо працавіты, мудры і гасцінны беларускі народ - галоўная каштоўнасць нашай рэспублікі.

У гэты светлы і радасны дзень прыміце пажаданні моцнага здароўя, шчасця і радасці. І няхай над нашай роднай Беларуссю заўсёды будзе чыстае мірнае неба, супакой у сэрцах людзей і дабрабыт у сем’ях.
З Днём Рэспублікі!

Старшыня Бярозаўскага раённага выканаўчага камітэта
Ю.І. Наркевіч,
Страшыня Бярозаўскага раённага Савета дэпутатаў
Н.Р. Чыж



Назад ко всем новостям