Реклама



Актуально

Полезная информация

Погода



Актуально



Спораўскія жарты

11.07.2013


 Год за годам, а мы ў Спорава карагодам.


Непрыкметна праляцела тры гады і вось зноў Спорава з хваляваннем чакае гасцей, гумарыстаў-весельчакоў з усіх раёнаў вобласці і нават замежжа. 13-14 ліпеня завіруе V абласное свята гумару “Спораўскія жарты”. Здаецца, усё ўжо прыдумана: і “мытня”, і “метро”, і “куранты”, і “порт”, што ж яшчэ? Але спараўцы на гумар багатыя і іх фантазія невычэрпная. Паважаючы сябе спаравец за трапным слаўцом у кішэню не палезе. Канешне ж, усе сакрэты вам раскрываць не будзем, прыяжджайце, не пашкадуеце. А пакуль што для настрою-амаль не выдуманыя гісторыі.

Спаравец сеў абедаць. Жонка паставіла перад ім боршч, наварысты, тлусты. Не паспеў ён і лыжку ў талерку апусціць, як туды талерку літаральна нырнула муха. Гаспадар лыжкаю выпхаў яе на край талеркі.
-Нашо ж ты іі на край высунуў?
На што ён спакойна адказаў:
- Ныхай жыр обтычэ.


- Маня, я ж ны ем после 7, з’ідаю 7 кг. і нэ ем. І так 6 раз у дэнь. А ны худію.
- Сядь на діету. Урано кекс і сэкс, а ў вэчэры мучное ісключы.


Дзяўчына падбягае до міліцыянера-спараўца:
- Манэ хочут ізнасіловаты!
- Хто?
- Маньяк някій…
- Слыпый?

Званок у хуткую дапамогу:
- Поможытэ, муй сын наівся мурах!
- Ну, нічога страшнага, ён іх пераварыць. Дайце яму шклянку малака.
- Да? А я ёму отравы од мурах дала.


- Іван, я бачу, ты манэ нэ любіш. От дажэ собаку ты бульш люыш, чым манэ.
- Успокойся, я однаково люблю вас обоіх.


- У нас з жункою гармонія ў постелі.
- ???
- Вона нэ хочэ, а мані нэ трэба.


Прынесла жонка есці мужу, а ён сена косіць. Ён і кажа ёй:
- Глянь, як я полэ выголыў.
А тая ў адказ:
- Выстрыг, а нэ выголыў.
Ну і гэтак паспрачаліся. Жонка кажа:
- Пойду ўтоплюся, алэ выстрыг!
- Ну й топыся, - кажа муж, алэ выголыў!
Пайшла яна ў балота, залезла па пояс і крычыць:
- Выстрыг!
А ён ёй:
- Выголыў!
Яна яшчэ глыбей залезла, вось ужо нават з галавой схавалася, але ж два пальцы падымае і паказвае “выстрыг, выстрыг”. А ён у адказ:
- Выголыў!
Дык яна ўзяла і ўтапілася.
А ён яе і ратаваць не пайшоў.


Саветы і прыкметы.

- зломав ногу? Нэ лэжы просто так, оджымайся, оджымайся;

- курітэ укроп. Ны врэдно, ны полезно, затое прыкольно;

- колы душа з восхішчэннем ждэ пятніцу, то почкі і печонка з ужасом – поныділка.

З павагаю да ўсіх жыхароў в. Спорава Галіна Міхневіч.



ПРАГРАМА
V абласнога свята народнага гумару “Спораўскія жарты”


13 ліпеня 2013 года
13.00-14.00 “Што стары, што малады, жартуюць хоць куды!”
Выступленні творчых калектываў вобласці ў гаспадарках Бярозаўскага раёна. (Нарутавіцкі СДК, Стрыгінскі СДК, Кабакоўскі СДК, Равяціцкі СДК, Малецкі СДК, Міжлесскі СДК, Боркаўскі СДК, Пескаўскі СДК, Бярозаўскі ГДК)

Урочышча “ Дубкі”
15.15 - 15.40 “Хлеб-соль па-спораўскі”.
Сустрэча творчых дэлегацый
на “Мытне ў Дубках” расолам, агурком, шкваркай, карасём.

Спораўскі сельскі Цэнтр культуры і вольнага часу
16.00 - 16.30 “Віват, свята гумару і весялосці!”
Урачыстае адкрыццё свята.
Адкрыццё “Пасольства гумару і жартаў”
“На сядзібе Спараўца і Спароўкі”

16.30-17.00 “Швэнданне па падворках вёскі Спорава”
Конкурс падворкаў.
Імправізацыйнае гумарыстычнае шэсце да святочнай пляцоўкі ля возера.

Пляцоўка ля возера
17.00-21.30 “Год за годам, а мы ў Спорава карагодам”
Конкурсныя выступленні творчых калектываў.

Спораўскі сельскі Цэнтр культуры і вольнага часу
22.00-00.00 “Скокі да ўпаду, смех да слёз”
Вечар адпачынку.

14 ліпеня 2013 года
11.00-11.30 Мітынг на мемарыяльным комплексе
“Здітаўская абарона”

Урочышча “Дубкі”
12.00-13.30 “Лепш жартаваць,чым гараваць”
Конкурсныя выступленні творчых калектываў.

13.30-14.30 “Спявай песні, хоць трэсні, бай басні, хоць лясні”
Выступленні гасцявых калектываў.

14.30-15.00 “Хвіліна поспеху, альбо кот у мяху”
Падвядзенне вынікаў свята, уручэнне ўзнагарод.



Назад ко всем новостям