Реклама



Актуально

Полезная информация

Погода



Актуально



Камісія па справах непаўналетніх інфармуе

19.07.2013


За 6 месяцаў падлеткамі было здзейснена 76 правапарушэнняў (87 за такіж перыяд 2012 года), што на 12,6% меньш, 8 злачынстваў (14 – в 2012 годзе) – на 42,9% меньш. Пры гэтым адзначана работа па прафілактыкі правапарушэнняў і злачыстваў як недастатковая наступных устаноў адукацыі: Нарутавіцкая сярэдняя школа (рост правапарушэнняў з 0 да 5), СШ №3 г.Белаазерска (рост правапарушэнняў з 5 да 9).

Зменьшылася колькасць выпадкаў распівання спіртных напояў і з’яўлення ў нецвярозым стане ў грамадскіх месцах з 28 у 2012 годзе да 19 у 2013 годзе (-32,2%). Нязначна зменьшылася колькасць парушэнняў правілаў дарожнага руху падлеткамі – 29 выпадкаў (44 у 2012 годзе). Пры агульным зніжэнні выпадкаў правапарушэнняў, здзейсненных непаўналетнімі, узрасла колькасць дробных хуліганстваў (артыкул 17.1 КаАП РБ) с 6 да 15 (+60%). Зафіксавана 14 выпадкаў знаходжання дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў у начны час без суправаджэння дарослых. 10 бацькоў былі прыцягнуты да адміністрацыйная адказнасці за невыкананне абавязкаў па выхаванню дзяцей (19 за 1 паўгоддзе 2013 года).

З 8 злачынстваў, здзейсненных падлеткамі 6 – крадзяжоў, 1 злоснае хуліганства, 1 парушэнне правілаў дарожнага руху. Адзначаецца зніжэнне злачынстваў, здзейсненных у нецвярозым стане з 5 да 2, раней судзімымі с 3 да 0, якія стаяць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетнніх з 8 да 3 (лічбы прыводзяцца ў параўнанні с 6 месяцамі 2012 года).
Важнае значэнне ў прафілактыцы правапарушэнняў і злачынстваў сярод непаўналетніх мае арганізацыя працаўладкавання падлеткаў у канікулярны час. За 1 паўгоддзе 2013 года было накіарвана на працу 355 падлеткаў (у 2012 годзе – 220).

Яшчэ адзін важны напрамак работы камісіі – выяўленне сем’яў, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным стане і дзяцей, якім патрабуецца дзяржаўная абарона. Так, на 1 ліпеня 2013 года 70 дзяцей з 40 сем’яў знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным стане. За першае паўгоддзе  8 дзяцей з 4 сямей былі прызнаны патрабуючымі дзяржаўнай абароны і змешчаны на дзяржаўнае забеспячэнне.  Але, што вельмі важна, ні адзін  з бацькоў не быў пазбаўлены бацькоўскіх правоў,   1 маці была  адноўлена ў правах да 2 дзетак.

Статыстыка паказвае, што найбольшая колькасць злачынстваў і адміністрацыйных правапарушэнняў, упершыню здзейсненных падлеткамі, прыпадае менавіта на канікулярны альбо другі вольны час. Абавязак бацькоў у выхаванні дзяцей, клопат пра іх здароўе, развіцце і адукацыю замацаваны ў ч.2 арт.32 Канстытуцыі Республікі Беларусь. Акрамя Асноўнага Закона нашай дзяржавы, абавязак бацькоў утрымліваецца і ў Кодэксе аб шлюбе і сям’і, Адмінісрацыйным кодэксе. Хочацца звярнуць увагу на тое, што паспяховасць працэсу выхавання вызначае асабісты прыклад бацькоў. Калі гэты прыклад станоўчы, то ён спрыяе фармаванню гарманічнай асобы ўпэўненнага высокамаральнага чалавека.

Дзеці заўсёды залежаць ад дарослых, і менавіта дарослыя вызначаюць іх далейшы лёс. Мэта кожнага бацькі – стварыць максімальна спрыяльныя ўмовы для развіцця і выхавання сваіх дзяцей, акружыць іх любоўю, увагай, даверам, разуменнем. Менавіта на бацьках ляжыць асноўная адказанасць за выхаванне годнага чалавека, сем’яніна, гражданіна, патрыёта.

Ірына Ярмашук,
намеснік старшыні камісіі па справах
непаўналетніх Бярозаўскага райвыканкама

Дзмітрый Пазняковіч, старшы інспектар
інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС.



Назад ко всем новостям