Реклама



Актуально

Полезная информация

Погода



Актуально



70-год утварэння Бярозаўскага раёна

15.01.2010


         Паважаныя жыхары Бярозаўшчыны! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з 70-годдзем утварэння Бярозаўскага раёна!
                 Гісторыя нашай зямлі ўключае мноства падзей вызначальных для лёсу беларускага народа. Вось і ў тыя далёкія гады ўз'яднанне Беларусі, станаўленне новай улады і дзяржаўнае будаўніцтва, заклалі трывалую базу развіцця розных сфер грамадскага жыцця – прамысловасці, сельскай гаспадаркі,  адукацыі,  аховы здароўя і культуры. Крывавыя гады вайны, цяжкія дзесяцігоддзі аднаўлення – сталі знакам устойлівасці, працавітасці і талерантнасці нашага народа. І сёння мы з упэўненнасцю можам сказаць, што нам ёсць чым ганарыцца. Бярозаўскі раён ўваходзіць у лік лепшых раёнаў Брэсцкай вобласці. Уводзяцца ў строй новыя прамысловыя прадпрыемствы, мадэрнізуюцца ўжо дзеючыя, новы тэхналагічны ўзровень дэманструе сельская гаспадарка, велізарная ўвага надаецца добраўпарадкаванню гарадоў і сёлаў, жыллёваму будаўніцтву, сацыяльнай сферы
                    Мы ўсё з'яўляемся сведкамі і ўдзельнікамі пазітыўных падзей, якія змянілі бярозаўскі крайУсё гэта вынік упартай працы шматлікіх пакаленняў жыхароў Бярозаўшчыны, што аддалі ўсе свае сілы дзеля росквіту і развіцця Радзімы.

                   Дарагія жыхары Бярозаўскага раёна, прыміце велізарную падзяку за добрасумленную працу, пасільны ўклад у агульную справу станаўлення роднага краю.

                   Шчыра жадаем вам моцага здароўя, шчасця і дабрабыту!

 

                        Старшыня Бярозаўскага раённага
                                                                                               выканаўчага камітэта Ю.І. Наркевіч

                       Старшыня раённага
                                                                                              Савета дэпутатаў Т.К. Карпенка



Назад ко всем новостям