Реклама



Актуально

Полезная информация

Погода



Актуально



Здзітаўскі фальварак запрашае на Калядкі

08.01.2010


      “Здзітаўскі фальварак запрашае на Калядкі”, - такія аб'явы размясцілі на інфармацыйных стэндах вёскі вучні здзітаўскай школы.
         У навучальнай установе было вырашана паспрабаваць узнавіць побыт і традыцыі сялян пачатку мінулага стагоддзя, паказаць, як нашы продкі святкавалі Каляды.
         Усё, хто прысутнічаў на свяце "Калядкі ў Здзітаўскім фальварку", сышліся ў меркаванні: калектыву школы ўдалося перадаць не толькі побыт сялян, але і дух Калядак. Тут кожнага сустракалі як жаданага госця, прапаноўвалі пачастункі. Стравы нацыянальнай кухні былі прыгатаваныя навучэнцамі і іх бацькамі, а таксама выпечаныя непасрэдна ў печцы школьнага музея. Калядныя песні, якія гучалі пад акампанемент народных інструментаў, стваралі адмысловы святочны настрой.
         Шматлікія жыхары вёскі запрасілі на свята сваіх сваякоў, сяброў з Белаазёрска, Бярозы, Брэста, Мінска, Адэсы (Украіна). Калі ж усё дружна заспявалі калядную песню, было адчуванне такога адзінства, што ні ў каго не заставалася сумнення: мы - аднавяскоўцы - адна вялікая сям'я, значыць жыць трэба ў міры, згодзе, імкнуцца рабіць як мага больш дабра, - бо ў гэтым і ёсць сэнс Каляд.

 

 



Назад ко всем новостям