Реклама



Актуально

Полезная информация

Погода



Актуально



Споровский центр культуры и досуга


Адрас: вул. Леніна, 12
в. Спорава
Бярозаўскага р-на
Брэсцкай вобл.
Тэл. (801643) 61-2-84


Творчы калектыў Цэнтра культуры і вольнага часу:
Пашкевіч Ніна Іванаўна – дырэктар
Люціч Ала Аляксандраўна – мастацкі кіраўнік
Пракурат Марыя Мікалаеўна – балетмайстар
Чайчыц Валянціна Іванаўна – кіраўнік народнага фальклорна- этнаграфічнага ансамбля “Жураўка”
Чайчыц Ганна Васільеўна – кіраўнік народнай студыі ДПМ “Вясёлкавая плынь”
Пашкевіч Святлана Міхайлаўна – акампанітар (0,5 стаўкі)
Тарасевіч Канстанцін Іванавіч - акампанітар (0,5 стаўкі)

У Спораўскім сельскім Цэнтры культуры і вольнага часу дзейнічае 12 клубных фарміраванняў, у якіх удзельнічае 118 чалавек. Восем з гэтых фарміраванняў – дзіцячыя. Два калектывы маюць званне “народны”: фальклорна-этнаграфічны ансамбль “Жураўка” (дарослы), кіраўнік В. І. Чайцыч і студыя ДПМ “Вясёлкавая плынь”(дзіцячая) кіраўнік Г. В. Чайчыц. Удзельнікі ўсіх гурткоў не раз радавалі сваімі цікавымі, яскравымі выступленнямі не толькі жыхароў сваёй мясцовасці, але і вобласці, рэспублікі і нават замежжа.


Народны фальклорна-этнаграфічны ансамбль “Жураўка”





Народны фальклорна-этнаграфічны ансамбль “Жураўка” быў створаны ў 1972 годзе. Званне “народны” ансамбль атрымаў у 1992 годзе. З 1996 года калектывам кіруе В. І. Чайчыц. Творчае жыццё калектыва разнастайнае і вельмі насычанае. Ансамбль “Жураўка” - удзельнік усіх святаў і абрадаў гадавога цыклу: “Калядкі”, “Шчадроўкі”, “Масленіца”, “Гуканне вясны”, “Купалле”, “Зажынкі”, “Дажынкі”. Яскравымі і запамінальнымі, сапраўднай візіткай калектыву сталі абрады “Хрысціны” і вясельны абрад “Каравай”. Народны ансамбль “Жураўка” – удзельнік незлічоных святаў і фестываляў: свята фальклору “Калядная зорка”, “Галасы Палесся”, “Грай гармонік, звіні прыпеўка”, “Палесскі карагод”, абласное свята “Рух зямлі” і многія іншыя мерапрыемствы. Не злічыць і ўзнагарод – грамат, дыпломаў і падзяк, якія атрымаў калектыў.


Гурт “Жаўручкі”




Вельмі прыемна, што побач з “Жураўкай” крочыць яго спадарожнік – дзіцячы фальклорны гурт “Жаўручкі”. Гурт “Жаўручкі” жаданы удзельнік на ўсіх мерапрыемствах . якія ладзяцца ў Цэнтры культуры. Заліхвацкія народныя танцы –а іх удзельнікі ведаюць каля пятнаццаці- не астаўляюць абыякавымі ніводнага гледача.
Значнымі падзеямі для гурта сталі: удзел у Рэспубліканкім фестывалі “Берагіня”, адкуль прывезлі дыплом другой ступені, удзел у фестывалях “Там па маёвай росі” і “ Олень по бору ходыть” ў Рэспубліцы Польшча разам з народным ансамблем “Жураўка”, этна-канцэрце “Рух зямлі” (г. Брэст) і і ншых.
Разам з народным ансамблем “Жураўка” удзельнікамі гурта “Жаўручкі” быў адноўлены і паказаны аднавяскоўцам
абрад ”Ваджэнне куста”.

Вясёлкавая плынь




У 1995 годзе пры Спораўскім СДК была створана школа народнай творчасці . З 2002 года кіраўніком працуе Чайчыц Г.В. З 2006 года школа народнай творчасці была перайменавана ў студыю дэкаратыўна- прыкладнога мастацтва. Званне “ народная” студыі было прысвоена ў 2008 годзе.
У студыі маецца цэлая калекцыя вышытых дзецьмі сюжэтных малюнкаў, разнастайныя аб’ёмныя пано, дзе ўдала спалучаюцца вышыўка і кветкі, зробленыя з атласных стужак, ягадкі з нітак і фігуркі з салёнага цеста, работы па выцінанцы і пляценню з газетных трубачак. Авалодалі студыйцы сакрэтамі віцця і пляцення паясоў і шнуроў – “дзёрганнем”, “на дошчачках” , “на бэрдзечку” у два, тры і больш колераў. Паясы для ўдзелькаў фальклорнага гурта “Жаўручкі” выкананы ў студыі. Нядаўна студыйцы пачалі асвойваць адно з старадаўніх традыцыйных рамёстваў – ткацтва.
Да разнастайных мерапрыемстваў, што праходзяць у Спороўскім Цэнтры культуры і вольнага часу, студыйцы рыхтуюць тэматычныя выставы. Свята вызвалення раёна, святы вёскі, народныя святы і абрады не праходзяць без выставак работ студыі. На Ягелонскім кірмашы ў 2008г. і 2009г. (Рэспубліка Польшча г. Люблін) студыя прадстаўляла культуру Бярозаўшчыны . На Рэспубліканкім фестывалі народнага мастацтва “Берагіня” (Гомельская вобл.) студыйцы сталі Дыпламантамі конкурсу па традыцыйным народным рамёствам. Абласное свята-кірмаш “Дажынкі”, абласны фестываль гумару “Спораўскія жарты”, фестываль дзіцячай творчасці “ Сонейка ў далоньках”, выстава-продаж “Искусство от души”, якая праходзіла ў г.Брэсце на Міжнародным экалагічным форуме – гэта далёка не ўвесь пералік выстаў і свят, дзе можна было палюбавацца прыгажосцю работ кіраўніка і навучэнцаў народнай студыі ДПМ “Вясёлкавая плынь”.

Тэатр народнага гумару "Спораўскі акалот"




Уздымаць удалым слаўцом настрой, лячыць ад смуткуі хвароб, шанаваць трапную байку, анекдот, прыпеўку і ўдала данесці іх слухачу і гледачу – усё гэта галоўная задача ўдзельнікаў тэатра народнага гумару “Спораўскі акалот”. Які быў створаны ў 2003 годзе. А калі казаць дакладней, перайменаваны з з драматычнага гуртка. Створанага ў 1980 годзўе і ў рэпертуары якога. У асноўным, былі гумарыстычныя творы, мініяцюры. Гумарэскі. Таму і год заснавання можна лічыць 1980.
Напрацаваны рэпертуар можа трошкі і сціплы, але даволі не бедны. Ён з’яўляецца сапраўды народным, прагледжаным і праслуханым з жыцця спараўцоў і спораўскіх ваколіц. Дзяўчаты( а менавіта яны складаюць асноўную частку калектыву) могуць насыпаць гару прыпевак і торбу жартаў, наплесці кошык баек і анекдотаў, напрыдумляць мех сцэнак, інтэрмедый і мініяцюр. Удзельнікі калектыву – людзі розных прафесій: работнікі культуры, адукацыі, працаўнікі лясной гаспадаркі, якіх аб’ядноўвае імкненне жыць у гармоніі са сваімі пачуццямі, жыць весела і дружна, смяяцца і аддаваць усё гэта другім. Таму і выступленні гэта калектыва заўсёды карыстаюцца нязменным поспехам у гледачоў.
Добра ведаюць іх у Аўцюках, куды неаднарозова быў запрошаны тэатр на рэспубліканскі фестываль гумару. Свае гумарыстычныя праграмы артысты прадстаўлялі на першакрасавіцкіх гумарынах у г. Мінску, фестывалі гумару ў Капылі (Мінская вобл.)на абласным свяце-кірмашы “ Дажынкі”, міжнародным фестывалі “Мотальскія прысмакі”, міжнародным фестывалі народнага мастацтва “Фальклор без межаў” у агр. Тышкавічы Іванаўскага р-на і шматлікіх другіх пляцоўках і сцэнах. У 2012 годзе калектыў плануе абараніць званне “народны”.


Ансамбль народнай песні “Спараўчане”




Харавы гурток быў утвораны у 1970 годзе. З 2009 ён існуе як ансамбль народнай песні “Спараўчане”. За такі вялікі перыяд існавання памяняўся не адзін склад удзельнікаў (хаця і ёсць яшчэ тыя, хто ў калектыве з першых дзён), але застаецца высокі выканаўчы узровень, вядомасць калектыва, яго адметнасць. Калектыў сфарміраў свае традыцыі. Якія не толькі захоўваюцца ўдзельнікамі але і развіваюцца і прапагандуюцца. Радуе тое, што ў калектыў прыйшлі маладыя ўдзельнікі, ды яшчэ і хлопцы, якія “на вес золата” ў любым гуртку ці калектыве.
Рэпертуар калектыва пастаянна аднаўляецца. Яго аснову складаюць беларускія народныя песні. Многія з якіх носяць жартоўны характар і суправаджаюцца народнымі жартамі( зноў жа спораўскі характар), песні беларускіх кампазітараў і мясцовых аўтараў. Кожны удзельнікт ансамбля валодае добрымі выканаўчымі здольнасцямі, артыстызмам. Шчыра і дуўэўна, гарэзліва і “з закавыркамі” гучаць песні ў выканні ансамбля на мясцовай сцэне, сцэнах раёна і вобласці.

Харэаграфічныя калектывы





Адносна нядаўна ў штат работнікаў Спораўскага ЦКіВЧ была ўведзена адзінка балетмайстара. Вядома, што для сельскай мясцовасці, ці дакладней, для дзяцей нашай вёскі, гэта было здзяйсненнем недаступнай мары. Таму адразцу было набрана тры ўзроставя групы. Якія налічваюць трыццаць чалавек.. дзеці з вялікім захапленнем, добрым настроем і стопрацэнтнай яўкай наведваюць заняткі. У рэпертуары калектыва бытуюць як народныя, бытавыя, так і эстрадныя танцы. Многія з танцавальных кампазіцый сталі сапраўды відовішчам і візітнай карткай калектыву. На жаль , пакуль нельга пахваліцца прагожымі дарагімі касцюмамі, але рукамі работнікаў Цэнтра культуры створаны не маленькі і не зусім бедны “гардэроб”.
Харэаграфічныя калектывы Цэнтра культуры заўсёды на “Ура” прамаюцца гледачамі вёскі і раёна.