Реклама



Актуально

Полезная информация

Погода



Актуально



Інфармацыя аб рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў

31.03.2010


        У адпаведнасці з артыкуламі 40 і 68 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь Акруговая выбарчая камісія Бярозаўскай выбарчай акругі № 24 вырашыла зарэгістраваць кандыдатам у дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў:

         Жука Мікалая Васільевіча, які нарадзіўся 24 мая 1959 года, генеральнага дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства "Бярозабудматэрыялы", які жыве ў г.Бярозе, беспартыйны, памер асабістага дахода за 2009 год па месцы працы склаў пяцьдзесят пяць мільёнаў трыццаць тысяч семьсот дзевяць беларускіх рублёў, у асабістай уласнасці мае кватэру ў г.Бярозе, зямельны участак ў в.Хамічы, дачны участак у в.Мормажава, гараж ў г.Бярозе, аўтамабілі VW-Джэта, 1986 года выпуска і Шкода-Актавія, 2000 года выпуска, акцыі адкрытага акцыянернага таварыства "Бярозабудматэрыялы"-205 штук.

 

         Акруговая выбарчая камісія Белаазерскай выбарчай акругі № 25 вырашыла зарэгістраваць кандыдатамі ў дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў:

         Дудзіка Уладзіміра Андрэевіча, які нарадзіўся 26 сакавіка 1951 года, дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства "Белаазерскі энэргамеханічны завод", які жыве ў г.Белаазерску, беспартыйны;

         Корган Марыю Васільеўну, якая нарадзілася 13 верасня 1956 года, дырэктара дзяржаўнай установы адукацыі "Цэнтр пазашкольнай работы г.Белаазерск", якая жыве ў г. Белаазерску, беспартыйная;

         Усоўскага Аляксандра Валер'евіча, які нарадзіўся 9 красавіка 1968 года, не працуючага, які жыве ў г.Белаазерску, беспартыйны.

 

         Акруговая выбарчая камісія Малецкай выбарчай акругі № 26 вырашыла зарэгістраваць кандыдатам у дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў:

         Шымчука Яўгенія Пятровіча, які нарадзіуся 26 студзеня 1957 года, старшыню сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва "Вінец", які жыве ў вёсцы Равяцічы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці, беспартыйны.

           Інфармацыю аб рэгістрацыі кандыдатаў у Бярозаўскі  раённы Савет дэпутатаў вы атрымаеце ў раздзеле "Рашенні" нашага сайта.



Назад ко всем новостям