Реклама



Актуально

Полезная информация

Погода



Актуально



Бібліятэкар – інфарматар і асветнік на вёсцы

03.05.2010


У рамках абласнога месячніка “Бібліятэка – шлях у будучыню” у Бярозаўскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэме на базе Кабакоўскай сельскай бібліятэкі прайшоў семінар бібліятэчных работнікаў па тэме: “Аграгарадская бібліятэка ў дапамогу інфармацыйнай падтрымцы навучальнага  працэсу”.

         Работнікі ЦБС прыехалі да сваёй калегі, бібліятэкара Р.А.Неліповіч з мэтай пераняць яе вопыт работы па супрацоўніцтву са школай. У дзейнасці гэтай бібліятэкі далучэнне навучэнцаў да чытання – галоўны прыярытэт.

         Удзельнікаў семінара ўразіў краязнаўчы куток бібліятэкі “Я гэты край Радзімаю заву”, які можна назваць яе візітнай карткай. Тут змешчаны разнастайны матэрыял па гісторыі раёна, вёскі, эканоміцы і сацыяльнаму жыццю, аб знакамітых земляках, ветэранах Вялікай Айчыннай вайны, старажылах вёскі. Выхаванне, прабуджэнне нацыянальнай самасвядомасці, пачуцця патрыятызму на прыкладзе “малай радзімы” – адзін з найпершых  пастулатаў ў рабоце аграгарадскіх бібліятэк па рэалізацыі Праграмы адраджэння вёскі. Менавіта бібліятэка і школа, у першую чаргу, адказваюць за яе духоўнае абнаўленне.

Бібліятэкар Р.А.Неліповіч прапанавала ўвазе сваіх калег тэматычныя паліцы “Будзь гаспадаром і наватарам”, “Інфармуем настаўнікаў”, на якіх былі прадстаўлены кнігі і часопісы ў дапамогу фермерам, спецыялістам сельскай гаспадаркі, дапаможнікі для настаўнікаў-прадметнікаў.

Для ўдзельнікаў семінара маладыя настаўніцы Р.Г.Мелех, І.Л.Неліповіч падрыхтавалі прэзентацыю краязнаўчага відэароліка “Куточак роднай зямлі”, а таксама праілюстравалі мультымедыаматэрыялам тэатралізаванае літаратурна-экалагічнае свята кнігі «Все краски нашей земли». Гэтае бібліятэчнае мерапрыемства прадэманстравала як традыцыйныя формы раскрыцця літаратуры, так і новыя, інтэрактыўныя.

Юныя сябры бібліятэкі Алеся Мазюк, Андрэй Карачун, Уладзіслаў Пірожык, Кірыл Шыбут, Вадзім Кандрацюк, Лера Седзянчук выступілі ў ролі акцёраў тэатра маляванай лялькі “фланелеграф” па казцы Уладзіміра Ліпскага “Дуб і яго сябры” і інсцэніроўцы казкі “Рэпка на новы лад”. Дзевяцікласніца Наталля Тымонік прадстала ў ролі царыцы пакарання Немясіды. Пранікнёна вялі праграму свята настаўніца Т.М.Дубковіч і старшакласніца Ірына Барушка. Гаспадыня семінара Раіса Аляксееўна Неліповіч у якасці круп’е разам з “карэспандэнтамі” выданняў “Родная прырода”, “Лесавік”, “Маяк” запрасіла гасцей на аукцыён экалагічных ведаў.

         Мерапрыемства ўпрыгожылі выстава-нацюрморт настаўніцы Т.М.Дубковіч і выстава ў стылі “эка” “Уціхамірваем смецце”, якая прадэманстравала ўменне кабакоўскіх дзяцей ствараць хараство з бытавых адходаў.

         Дырэктар цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы І.Л.Макарэвіч адзначыла Граматай самы чытаючы клас. Актыўных чытачоў бібліятэкі  рэкламуе стэнд “Прачытаем  усе  мы кнігі – будзем зоркі вышэйшай лігі”.

         Работнікі аддзела бібліятэчнага маркетынгу рэкамендавалі бібліятэкарам метадычныя навінкі ў дапамогу папулярызацыі галіновай літаратуры.

         Старшыня Першамайскага сельвыканкома В.П.Шупенік парадаваў чытачоў бібліятэкі падарункам – ксераксам.

         Семінар прадэманстраваў неабходнасць і значнасць бібліятэкі ў інфраструктуры аграгарадка, імкненне бібліятэкараў быць эрудаванымі, аўтарытэтнымі асветнікамі і прапагандыстамі для вяскоўцаў
Ала Драган, загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу



Назад ко всем новостям