Реклама



Актуально

Полезная информация

Погода



Актуально



Спораўскае свята на гумар багата

02.07.2010


       У чарговы раз 17-18 ліпеня 2010 года бярозаўская зямля будзе прымаць гасцей IV абластнога фестывалю  народнага гумару “Спораўскiя жарты”. І зноў на “нулявым кіламетры” “спораўскай мытні” кожнага будуць сустракаць суровыя “мытнікі”, якія няшчадна патрабуюць хабар. А праводзіць з мытні будзе духавы аркестр.

         На фестывалі ўсіх гасцей чакае сустрэча з самымі вясёлымі, кемлівымі ды неардынарнымі людзьмі Брэсцкай вобласці, гасцямі з Любані і Валожына Мінскай і Аўцюкоў Гомельскай абласцей, Украіны і Польшчы.

         Тым, хто ў шынках паспрабуе “Кіроўску партійну” са Стрыгіні ці “Міжлескі спотыкач”, прапануюць праезд на “спораўскім таксі”, а калі пашанцуе, дык з ветрыкам правязуць па вёсцы “спораўскіе байкеры”.

         Аматараў спорту чакае “Бітва тытанаў”. А памятаеце анекдот пра спараўца, які марыў купіць крамлёўскія куранты ў Маскве? Дык не паверыце, яму гэта ўдалося, і на свяце будуць адкрыты “Спораўскія куранты”!

 Запрашаем усіх на свята гумару ў Спорава!



Назад ко всем новостям