Реклама



Актуально

Полезная информация

Погода



Актуально



Са святам, краіна!

05.07.2010


3 ліпеня прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Гасцей свята сустракаў на вуліы Савецкай г. Бяроза "Горад майстров", які прапанаваў разнастайныя вырабы народных майстров.

У Маладёжным скверы адбылося пастраенне ваеннаслужачых Бярозаўскага гарнізона, а ў 11 гадзін пачаўся мітынг "Беларусь гераічная" з удзелам старшыні Бярозаўскага райвыканкама Ю.І. Наркевіча. Пад час свайго выступления ён адзнычыў:

"3 гераічных дзён Вялкай Айчыннай вайны Беларусь прайшла слаўны шлях стваральнай працы. Дзякуючы палітыцы Прэзідэнта Рэспублкі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнка, якую падтрымлівае большасць грамадзян нашай краіы, мы змаглі стварыць сувярэнную дзяржаву са стабільнай эканомікай, якая дынамічна развіваецца.

Сёння Бярозаўскі раён займае дастойнае месца ў гаспадарчым комплексе краіны. Нягледзячы на вынікі эканамічнага крызісу, шматгаліновы прамысловы комплекс раёна працягвае развівацца, стабілізавалася праца абсалютнай большасці прадпрыемстваў, аб'ём вытворчасці прамысловай прадукцыі ў параўнанні з 2000  годам павялічыўся больш чым у 2,5 разы.

Спрыяльны інвестыцыйны клімат дазволіў стварыць у раёне новыя працоўныя месцы. Узровень беспрацоўя скараціўся з 3,3% ў 2000 годзе да 1,3% ў 2009 годзе.

Ужо не ўпершыню за высокія паказчыкі, дасягнутыя ў рэспубліканскім аглядзе санітарнага становішча i добраўпарадкавання у 2009 годзе, горад Бяроза прызнаны пераможцам сярод населеных пунктаў 3 катэгорыі i ўзнагароджаны пераходным вымпелам i грашовай прэміяй."

Пасля мітынгу жыхароў Бярозаўшчыны запрасілі ў гарадскі Дом культуры, дзе прапанавалі святочны канцэрт "Як цябе не любіць, Беларусь". Адкрытая пляцоўка каля кінатэатра "Кастрычнік" стала цэнтрам далейшага святкавання, там былі прадстаўлены канцэртныя праграмы творчых калектываў ААТ "Бярозаўскі сыраробчы камбінат", "Бярозаускі мясакансервны камбінат" i ДУВП "Бярозаўская ЖКГ".

На Цэнтральным стадыёне адбыліся разнастайныя спартыўныя мерапрыемствы, а таксама футбольны матч ветэранаў Бярозы i Белаазёрска.



Назад ко всем новостям