Реклама



Актуально

Полезная информация

Погода



Актуально



Центр ремесел

Дзяржаўная ўстанова культуры
"Бярозаўскі раённы Цэнтр раместваў"

Адрас: 225202, вул. Леніна, 104 А-2, г. Бяроза, Брэсцкая вобласць

Рэжым работы: панядзелак - пятніца з 8.00 да 17.00 г.
Перапынак на абед: з 13.00 до 14.00 г.
Выхадны: субота, нядзеля.


Дырэктор: Кавалевіч Наталля Іванаўна
Тэл. 8(01643) 6-80-77.
E-mail: berezarcr2013@yandex.by

Страничка вКонтакте - vk.com/id357780271

Асноўная мэта, з якой працуе калектыў Цэнтра з дня адкрыцця  ў 2012 годзе, гэта вывучэннне традыцыйных народных раместваў  на тэррыторыі Бярозаўскага раёна. Апісанне  і асваенне рамяства,  з  яго характэрнымі і непаўторнымі лакальнымі асаблівасцямі, па якіх магчыма вызначыць прыналежнасць вырабу да нашых месцаў, з шэрагу падобных. Абапіраючыся на выкарыстанне асвоеных тэхнік і тэхналогій народных рамёстваў - распрацоўваць і вырабляць  сувеніры.  Асаблівую ўвагу метадысты-майстры Цэнтра надаюць  мясцоваму  каларыту.

Пазнаёміцца з традыцыямі народнага рамяства Бярозаўскага раёна і яго лакальнымі асаблівасцямі магчыма на майстар-класах, якія праходзяць у Мастацкай майстэрні Цэнтра. Традыцыйныя вырабы прадстаўлены ў Выставачнай зале Цэнтра, экспазіцыі раскрываюць разнастайныя віды і жанры народных раместваў.

Пры раённым Цэнтры рамёстваў працуе:
- майстэрня па народнаму касцюму традыцыйнага народнага строю (пераход на старонку);
- майстэрня па апрацоўцы драўніны і пляцення з прыроднага матэрыяла (пераход на старонку);
- майстэрня па  апрацоўцы і валянню воўны (пераход на старонку).


На плошчах Цэнтра працуе сувенірная лаўка, дзе магчыма набыць падарунак ці сувенір выраблены майстрам, а таксама замовіць выраб па асабістых патрабаваннях. (пераход на старонку)

 

Традиция изготовления щеповой птицы-оберега на территории Березовского района внесена в список нематериального наследия Республики Беларусь.The tradition of making a wood-chip bird amulet on the territory of Berezovsky district is included in the list of the intangible heritage of the Republic of Belarus. подробнее

Дзяржаўная ўстанова культуры
“Бярозаўскі раённы Цэнтр раместваў”
прапануе для дзяцей на летнія канікулы 2016 г. і не толькі.

Экскурсы:
“Мастацкі сувенір з Бярозы ў традыцыях рамёстваў Бярозаўскага раёна” 
"Традыцыйнае дзвух слаевае ткацтва –  з тэхналогій  ткацтва Слуцкага пояса"
"Адметныя асаблівасці адзення традыцыйнага народнага строя Бярозаўшчыны"

Інтарактыўная гульня:
"Дзядуліны цацкі" для дзяцей садковага і малодшага школьнага ўзросту

Майстар – класы:
 "Прыёмы ткацтва на ручным ткацкім станку";
 "Шчэпавая птушка – абярэг
-   традыцыі вырабу ўнесеныя  ў спіс не матэрыяльных культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь"
"Цацка, забаўлянка, свістулька"
"Традыцыйнае валянне воўны і сучасны сувенір"

Нашыя сустрэчы могуць адбыцца, як у памяшканнях Цэнтра раместваў па адрасе вул. Леніна 104-А,  так і ў вашым летніку.

Тэлефануйце: 68-0-77,  0292243305
E-таіl: berezarcr2013@yandex.by