Реклама



Актуально

Полезная информация

Погода



Актуально



Лепшых вызначаў рэйтынг

16.08.2010


Культурнае жыццё раёна аздабляецца разнастайнасцю мерапрыемстваў, яны напаўняюцца новым сэнсам, новымі накірункамі. Аддзел культуры райвыканкама па выніках 6 месяцаў 2010 года вызначыў намінацыі і назваў імёны пераможцаў культурнага соцыуму:

- “Свята сезона” – IV абласное свята народнага гумару “Спораўскія жарты”, на якім творчая дэлегацыя Бярозаўскага раёна атрымала дыплом I ступені ў намінацыі “Лепшая гумарыстычная праграма”;

- “Бібліятэка – асяроддзе нацыянальнай культуры” – 3-е месца па выніках рэспубліканскага конкурсу ў намінацыі “За пошукавую і даследчую дзейнасць” заняла Сялецкая СБ (бібліятэкар А.І. Філатава);

- “Гастролі сезона” – належыць адзначыць фальклорныя калектывы: народны фальклорна-этнаграфічны калектыў “Жураўка” і “Жаўручкі” Спораўскага ЦКіВЧ (кір. В.І. Чайчыц), узорны клуб аматараў фальклору “Праталінка” Хрысаўскага СДК (кір. Г.С. Суліма), народны фальклорна-этнаграфічны калектыў “Суседкі” Перасудавіцкага ДСП (кір. Н.В. Мікіціч), удзельнікаў VII Падляска-Палескага фестывалю аўтэнтычнага фальклору “Там по маёвуй росі”;

- “Фестывальныя дасягненні” – лаўрэат рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур “Суквецце культур”, салістка студыі “БЭЗ” Ніёле Чэрвінская; уладальнік дыплома 1 ступені абласнога фестывалю “Грай, гармонік, звіні, прыпеўка”, дыпламант рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур “Суквецце культур” ансамбль гарманістаў “Картузяне” Бярозаўскай ДзШМ (кір. І.Р. Сірычнік); уладальнік дыплома III ступені абласнога фестывалю “Рытмы маладосці” Алена Спіжук, салістка Белаазёрскага ДК;

“Акцыя сезона” – акцыя “Салют Победы” да 65-годдзя Вялікай Перамогі, з удзелам ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, «Галерэі мастацтваў» з выставай “Элементы народнага подзвігу”, хора ветэранаў народнага клуба “Памяць сэрца” Бярозаўскага ГДК;

- “Творчае супрацоўніцтва” – супрацоўніцтва «Галерэі мастацтваў» з фондамі іншых музеяў вобласці, а менавіта выстава рускіх самавараў з фондаў Брэсцкага абласнога музея;

- “Спартыўны гонар” – навучэнцы секцыі армрэстлінгу ДзЮСЭЦ (кір. В.В. Куль) пераможцы рэспубліканскага чэмпіянату па армрэстлінгу;

- “Фундатар” – належыць адзначыць дырэктара ААТ “Бярозаўскі мясакансервавы камбінат” У.У. Жуковіча, які выдзеліў сродкі для правядзення свята вёскі Перасудавічы.

 

Галіна Міхневіч,

вядучы метадыст раённага метадычнага цэнтра.



Назад ко всем новостям