Реклама



Актуально

Полезная информация

Погода



Актуально



Абласныя дажынкі ў Маларыце

10.09.2010


       Заўтра галоўны сельскагаспадарчы фестываль Брэстчыны пройдзе ў г.Маларыта. Горад значна папрыгажэў: адноўлены фасады і дахі больш чым у паўсотні жылых дамоў, добраўпарадкаваны вуліцы і двары райцэнтра, вабяць вока незвычайныя кветкавыя кампазіцыі. Акрамя гэтага, да “Дажынак” у Маларыце ўпершыню з’явіўся спартыўны комплекс з плавальным басейнам, гасцініца, станцыя абезжалезвання вады і шэраг іншых аб’ектаў.

        У адноўлены горад на фестываль-кірмаш з’едуцца пераможцы спаборніцтва на жніве ад усіх раёнаў вобласці. Дэлегацыю ад Бярозаўшчыны, у склад якой увайшло 37 чалавек, ўзначальваюць старшыня райвыканкама Ю.І. Наркевіч.



Назад ко всем новостям