Реклама



Актуально

Полезная информация

Погода



Актуально



7 лістапада – Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі

05.11.2010








Паважаныя жыхары Бярозаўшчыны
!

Сардэчна віншуем вас з Днем Кастрычніцкай рэвалюцыі!

Прысутнасць у беларускім святочным календары даты 7 лістапада – гэта сведчанне павагі сучаснага грамадства да гістарычнага мінулага народа. Існуюць неадназначныя ацэнкі гэтай падзеі, якая неразрыўна звязала біяграфіі нашых бацькоў і дзядоў, ў многім прадвызначыла лёс народаў усяго свету. Былі і вялікія сацыяльныя ўзрушэнні, і горыч страт, але менавіта “Вялікі Кастрычнік” ажыццявіў мару многіх пакаленняў беларусаў – мы здабылі сваю дзяржаўнасць ў форме Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.

         У складзе БССР наш раён апынуўся ў памятным 1939 годзе, і толькі дзякуючы гэтаму Бярозаўшчына стала эканамічна развітым рэгіёнам, а людзі працы адчулі павагу і справядлівасць.

Атрымаўшы ў спадчыну ад мінулага ўсё лепшае, сёння мы сустракаем гэтае свята ў атмасферы стабільнасці і грамадзянскага міру, паспяховага эканамічнага і сацыяльна-культурнага развіцця.

Шчыра жадаем вам здароўя, шчасця, міра і дабрабыту, а таксама новых дасягненняў у вашым жыцці.

 

Старшыня Бярозаўскага раённага
выканаўчага камітэта Ю.І. Наркевіч

Старшыня раённага
Савета дэпутатаў К.В. Панасевіч



Назад ко всем новостям