Реклама



Актуально

Полезная информация

Погода



Актуально



Звіняць цымбалы і гармонік

10.06.2011


Ансамбль гарманістаў “Картузяне” Бярозаўскай дзіцячай школы мастацтваў стаў лаўрэатам I преміі XIV Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”у г. Паставы Віцебскай вобласці.
Бярозаўская дэлегацыя была адзінай у складзе ўдзельнікаў ад Брэсцкай вобласці. У традыцыйным конкурсе - фестывалю “Хто каго?..” нашы музыкі прадставілі музычную замалёўку “Іграйце, музыкі!” і сучасныя прыпеўкі – выступленне атрымалася надзвычай удалым. “Картузяне” вылучаюцца эмацыянальнасцю, артыстычнасцю, разняволенасцю на сцене, бо маюць багаты сцэнічны вопыт. Толькі за апошнія тры гады ансамбль удзельнічаў больш чым у ста канцэртах, шматлікіх фестывалях і конкурсах.Ён двойчы лаўрэат абласных святаў “Грай, гармонік, звіні, прыпеўка”, адкрытага фестывалю-конкурсу юных музыкантаў “Пралескі”, рэгіянальнага фестывалю юных музыкантаў “Сымон-музыка”, удзельнік рэспубліканскіх фестываляў нацыянальных культур “Суквецце культур” у г. Брэсце і г. Гродна. Заснавальнік і мастацкі кіраўнік “Картузян” Ігар Сірычнік плённа працуе на прапаганду музычнага мастацтва, народнай музыкі і народных інструментаў, пераважная большасць аранжыровак і інструментовак кампазіцый з рэпертуару калектыву выканана менавіта ім самім, а набыткі калектыву – гэта ,ў першую чаргу, вынік яго асабістых намаганняў.
Карысным для бярозаўскіх музыкаў сталі шматлікія знаёмствы з іншымі ўдзельнікамі фестывалю – прадстаўнікамі Расіі, Ізраіля, Кітая, Польшчы, Латвіі, Літвы. Вялікія ўражанні засталіся ад выступленняў Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І Жыновіча, Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г.Цітовіча і іншых гасцей свята. “Картузяне” прынялі ўдзел у гала-канцэрце і выступілі ў вёсцы Вярэнькі Пастаўскага раёна. Гледачы віталі нашых артыстаў стоячы.
У нядзелю, 12 чэрвеня, ансамбль гарманістаў дасць сольны канцэрт на цэнтральнай плошчы раённага цэнтра, і ва ўсіх нас, удзячных гледачоў, ёсць выдатная нагода павіншаваць таленавітых землякоў з новай перамогай.



Назад ко всем новостям