Реклама



Актуально

Полезная информация

Погода



Актуально



3 ліпеня – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

01.07.2011


Паважаныя жыхары Бярозаўскага раёна!
Сардэчна віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь - галоўным дзяржаўным святам, якое адлюстроўвае духоўнае адзінства  нацыі.
Гэтае свята аб’ядноўвае ўсіх, хто шануе слаўную гісторыю сваёй Айчыны і верыць у яе годную будучыню. Дзень Рэспублікі, у першую чаргу, увасабляе гераізм, стойкасць, бяспрыкладную мужнасць і веліч духу беларускага народа, які выстаяў ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Вялікі подзвіг старэйшага пакалення беларусаў сёння надзейна падмацоўваецца воляй сучаснікаў, якія абралі ў якасці галоўнага прыярытэту развіцця незалежнасці краіны мірную працу. Мы ганарымся гэтым, верым у будучыню нашай краіны і бачым яе моцнай, незалежнай, эканамічна развітай і сацыяльна абароненай.
Бярозаўшчына ўносіць дастойны ўклад у развіццё рэспублікі. Мы шчыра ўдзячны вам, дарагія бярозаўцы, за любоў да свайго раёну і роднага краю, за адказную працу на карысць Бацькаўшчыны. Няма сумнення, што разам мы дасягнем яшчэ большых поспехаў і вышыняў.
Шчыра жадаем вам, шаноўныя сябры, моцнага здароўя, шчасця, невычэрпнай энергіі і аптымізму. І няхай над нашай роднай Беларуссю заўсёды будзе чыстае мірнае неба, спакой у сэрцах людзей і дабрабыт у дамах.
Са Святам Незалежнасці!

Старшыня Бярозаўскага раённага
выканаўчага камітэта Ю.І. Наркевіч
Старшыня раённага Савета дэпутатаў К.В. Панасевіч



Назад ко всем новостям