Реклама



Актуально

Полезная информация

Погода



Актуально



Віншаванне з Днём вызвалення раёна

15.07.2011


Паважаныя ветэраны, жыхары і госці Бярозаўскага раёна!

Сардэчна віншуем вас з 67-й гадавінай вызвалення нашага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

     У гэты святочны дзень мы радасна і з удзячнасцю ўспамінаем ратны і працоўны подзвіг старэйшых пакаленняў бярозаўцаў: ветэранаў, якія прынеслі жыццё і свабоду, і працаўнікоў, якія паднялі з руін народную гаспадарку.
      Сіла духу, мужнасць і любоў да Радзімы савецкіх людзей сталі асновай перамогі над фашысцкім агрэсарам і вызвалення Бярозаўшчыны. Тры доўгія гады знаходзілася ў акупацыі бярозаўская зямля, але яе жыхары не скарыліся захопнікам, змагаючыся за вызваленне роднага краю ў падпольных групах і партызанскіх атрадах. Дзякуючы вашым заваёвам і дасягненням, дарагія ветэраны, мы маем магчымасць сёння мірна жыць, працаваць і выхоўваць дзяцей.
       Для тых, хто нарадзіўся на Бярозаўшчыне, і для тых, хто непарыўна звязаў з ёю свой лёс, наш раён - адзіны і непаўторны: як бацькоўскі дом. І таму ў гэты дзень усе мы асабліва моцна адчуваем дачыненне да гісторыі, лёсу і поспехаў нашай маленькай Радзімы.
    Дарагія сябры, разам мы зробім усё, што задумалі, і абавязкова дасягнем новых поспехаў у развіцці нашага любімага раёна і роднай Беларусі. Здароўя ўсім, дабрабыту, кахання, аптымізму і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні!

Старшыня Бярозаўскага раённага
выканаўчага камітэта
Ю.І. Наркевіч
Старшыня раённага Савета дэпутатаў
К.В. Панасевіч



Назад ко всем новостям