Реклама



Актуально

Полезная информация

Погода



Актуально



Путешествие в сказку

09.12.2011


Падарожжа ў казку. (Казка для дзяўчынак)


“Даўным –даўно жыла-была на свеце маленькая дзяўчынка. Яна вельмі любіла спяваць і танцаваць. І вось аднойчы мама прывяла яе ў вялікі прыгожы палац на дзівосны баль…” Такімі словамі пачынаўся конкурс для дзяўчынак “Мисс Барби-2011”. Кожная дзяўчынка ведае прыгажуню-ляльку Барбі і, канешне, марыць хоць на некалькі хвілінак стаць прынцэсай. Такую магчымасць для дзяўчынак прадставілі работнікі Белаазёрскага ДК, арганізаваўшы напачатку месяца конкурс прыгажосці. Шэсць дзяўчынак 9-10 гадоў дэманстравалі , акрамя прыгожага ўбранства, свае таленты. Праявіць іх можна было ў пяці творчых конкурсах. І ў дзяўчынак гэта добра атрымалася. Падчас дэманстрацыі “Дамашняга задання” дзяўчынкі прадставілі на суд гледачоў і членаў журы зробленыя сваімі рукамі дэкаратыўныя пано, вырабы з бісеру, вышыванкі і іншыя работы. Дзяўчынкам прыйшлося адказваць на хітрыя пытанні членаў журы, спяваць песні і састаўляць кветкавыя кампазіцыі. Непаўторнымі і абаяльнымі былі маленькія прыгажуні дэманструючы вячэрні стыль адзення.

Задача перад журы стаяла нялёгкая. І пакуль яно падводзіла вынікі і вызначала пераможцаў у 6 намінацыях, гледачы падвялі свае, вызначыўшы “Мисс зрительских симпатий”. Ёю стала Аляксандра Карповіч. Тытул «Мисс Золотые руки” атрымала Алеся Ганчарова, “Мисс Очарование”- Крысціна Бухта, “Мисс Грация” – Рыма Паўлавец, “Мисс Фантазия» - Ілона Жукавец, “Мисс Артыстызм” - Іна Равенька.

Тытул “Мисс Барби” атрымала Аляксандра Карповіч.

Кожная ўдзельніца атрымала адпаведны дыплом і падарункі ад спонсараў, якімі сталі аддзел па справах моладзі і кампанія «Орифлейм».
Нельга не адзначыць і тыя прыемныя моманты, калі на сцэне з’яўляліся ўжо добра вядомыя аматарскія калектывы, такія, як узорны ансамбль танца “Журавінка”, сольных спеваў “Радуга” і “Ассоль”, а таксама ўсходняга танца “Хабібі”.
Свята скочылася, пакінуўшы ў сэрцах гледачоў і маленькіх прыгажунь цёплыя ўражанні. Няхай здзейсняцца іх мары і кожную ў будучым напаткае свой зорны час.



Вядучы метадыст
Галіна Міхневіч.




Назад ко всем новостям