Реклама



Актуально

Полезная информация

Погода



Актуально



Пасяджанне каардынацыйнага савета

12.01.2012


У Бярозаўскім райвыканкаме 12 студзеня адбылося пасяджэнне міжведамаснага каардынацыйнага савета па рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем’ях”.  Размова ішла аб выкананні бацькамі абавязкаў па вяртанні затрат, якія нясе дзяржава на ўтрыманне і выхаванне іх дзяцей у прытулку і дзіцячых дамах, абмяркоўваўся план работы на 2012 год.
У час пасяджэння, якое прайшло пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Я. Я. Тарасюка, падкрэслівалася, што якасць і выніковасць выканання палажэнняў Дэкрэта ў многім залежаць ад узаемадзеяння ўсіх зацікаўленых структур раёна. Гэтая работа мае адну мэту: абараніць правы і законныя інтарэсы дзяцей, аказаць ім  псіхалагічную, матэрыяльную дапамогу. Сітуацыя з абавязанымі асобамі знаходзіцца на пастаянным кантролі мясцовай улады. Аднак нельга сказаць, што яна з простых.
На паседжанне былі закліканы абавязаныя асобы, якія здзейснілі вялікую колькасць прагулаў. Многія маюць запазычанасць перад дзяржавай. Працэнт вяртання грошай дзяржаве за ўтрыманне дзяцей склаў 55,8% за 2011г.    
Таксама ўдзельнікамі паседжання былі ўнесены прапановы ў гадавы план работы, абмяркована  бягучая сітуацыя аб рабоце з абавязанымі асобамі.

Ірына Ярмашук, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх




Назад ко всем новостям