Реклама



Актуально

Полезная информация

Погода



Актуально



Адбылося пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх

17.01.2012


   13 студзеня адбылося пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Я.Я. Тарасюка, на якім былі падведзены вынікі работы за 2011 год і зацверджаны план на год бягучы.
    За мінулы год праведзена 27 пасяджэнняў камісіі, на якіх разгледжана 596 матэрыялаў у адносінах да непаўналетніх і іх бацькоў.
Ірына Ярмашук, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх, адзначыла, што работа камісіі вялася ў адпаведнасці з заканадаўствам аб асновах сістэмы прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх. Яна  давяла да прысутных  асноўны паказчык, па якім неабходна меркаваць аб рабоце: за 2011 год колькасць злачынстваў, што здейснілі  непаўналетнія скарацілася з 36 да 26, правапарушэнняў – з 324 да 285 (дакладныя дадзеныя ў раздзеле “Моладзь/ Камісія па справах непаўналетніх” нашага сайту).  
    Яшчэ адзін важны напрамак работы камісіі – выяўленне сем’яў, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным стане і дзяцей, якім патрабуецца дзяржаўная абарона. Так, па даных на 1 студзеня 2012 года, 135 дзяцей з 74 сем’яў знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным стане. За 2011 год 33 дзіцяці з 15 сем’яў патрабуюць дзяржаўнай абароны і змешчаны ў сацыяльны прытулак.  Летась 19 бацькоў пазбаўлены бацькоўскіх правоў у адносінах да 26 дзяцей. Але, што вельмі важна,  трое бацькоў адноўлены ў правах да 3 дзетак.
    Выступаючыя ўзнімалі такую вострую праблему, як алкагалізацыя насельніцтва. Цяжка гаварыць пра барацьбу з п’янствам і прафілактыку сацыяльна небяспечнага становішча дзяцей, сям’і, калі рэклама піва займае асноўнае месца ў вячэрнім эфіры тэлебачання.
Вынікі абмеркавання падвёў Я.Я. Тарасюк, які падкрэсліў, што кола праблемных пытанняў вызначана: работа па прафілактыцы правапарушэнняў, п’янства сярод непаўналетніх, нядобранадзейнасць ў сем’ях, недастатковы кантроль бацькоў за паводзінамі падлеткаў. Менавіта гэтыя напрамкі павінны стаць прыярытэтнымі ў рабоце на бягучы год і трэба ўдасканальваць тыя формы, па якіх ужо наладжана добрая работа.
    На пасяджэнні быў прыняты план работы камісіі на 2012 год.

 

 

Ірына Ярмашук, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх


Назад ко всем новостям