Реклама



Актуально

Полезная информация

Погода



Актуально



Відэаканферэнцыя па пытаннях рэалізацыі Дэкрэта №18 і прафілактыкі правапарушэнняў сярод непаўналетніх

27.01.2012


26 студзеня члены камісіі по справах непаўналетніх Бярозаўскага райвыканкаму прымалі ўдзел у паседжанні міжведамаснага каардынацыйнага савета па рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем’ях” і камісіі па справах непаўналетніх Брэсцкага аблвыканкама пад кіраўніцтвам  намесніка старшыні аблвыканкама Л.А. Цупрыка, якое адбылося ў фармаце відэаканферэнцыі. У зал Бярозаўскага райвыканкама таксама былі запрошаны кіраўнікі аддзела адукацыі і інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС, спецыялісты адказныя за выкананне палажэнняў Дэкрэта і прафілактыку правапарушэнняў. У ходзе паседжанняў разгледжаны наступныя пытанні:
-    Аб выніках рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем’ях”;
-    Аб стане злачыннасці непаўналетніх у Бресцкай вобласці;
-    разгледжаны і прыняты план работы абластной камісіі на 2012 год.
Па выніках была адзначана эфектыўная работа устаноў і служб Бярозауского раёна па прафілактыцы злачынстваў сярод непаўналетніх.
27 студзеня адбылося паседжэнне камісіі па справах непаўналетніх Бярозаўскага райвыканкама. На ім разгледжаны актуальныя пытанні звязанныя з парушэннем правілаў дарожнага руху – адсутнасць на пешаходзе флікера, які ў цёмны час сутак ідзе па праезджай частцы дарогі.  Такая дробязь, здаецца, – флікер, а наступствы ад ігнаравання яго вялікія: аб бяспецы пешаходаў на дарогах да  адміністрацыйнага пакарання.
Нагадаем: пешаход, які ідзе ў цёмны час сутак па праезджай частцы дарогі ці па краю яе, – абавязаны мець флікер. Рэкамендуецца мець флікер пры пераходзе дарогі ці ў час руху па яе ўзбочыне ў цёмны час сутак. Памятайце пра гэта, паважаныя бацькі, пераканайце сваіх дзяцей мець такую простую рэч – і вы гарантуеце іх бяспеку на дарогах раёна.

Ірына Ярмашук, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх



Назад ко всем новостям