Реклама



Актуально

Полезная информация

Погода



Актуально



Дзіця - ў родную сям’ю

27.02.2012


24 лютага адбылося паседжэнне камісіі па справах непаўналетніх Бярозаўскага райвыканкама. Асноўным пытаннем стала рэалізацыя Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем’ях”  у плане вяртання дзяцей у біялагічныя сем'і. Арганізацыя прафілактычнай работы ўсімі зацікаўленнымі органамі з сям’ёй на першых стадыях нядобранадзейнасці вельмі часта дазваляе захаваць пражыванне дзіцяці ў роднай сям’і. А гэта і ёсць галоўная мэта Дэкрэта №18. Пад час паседжэння былі разгледжаны 6 сямей, у якіх 15 дзяцей былі прызнаны асобамі, што маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне. Бацькі з трох сем'яў выканалі ўсе мерапрыемствы індывідуальных планаў абароны правоў і законных інтарэсаў дзіцяці: працаўладкаваліся, змянілі лад жыцця, персталі ўжываць спіртныя напоі. І як вынік, шесць дзетак вернутыя ў сям’і,  а праца неабыякавых да чужога лёсу людзей зноў дазволіла дзіцячым вуснам вымавіць слова "мама".
На сённяшні дзень асобамі, што маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне застаюцца 11 дзяцей з 5 сем'яў.

Ірына Ярмашук, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх



Назад ко всем новостям