Реклама



Актуально

Полезная информация

Погода



Актуально



Акцыя “Сям’я без насілля”

29.02.2012


Чарговы рэйд у межах акцыі “Сям’я без насілля ” адбыўся  24 лютага ўвечары. Група ў складзе прадстаўнікоў камісіі па справах непаўналетніх, інспекцыі па справах непаўналетніх,  аддзела адукацыі і сацыяльнага прытулка наведала сем’і ў Сакалоўскім і Першамайскім сельсаветах, і так сама горада Бярозы. Як заўсёды, асноўная увага надавалася бытавым умовам жыцця дзецей ў сем’ях, якія знаходзяцца ў сацыяльна апасным становішчы і прызнанны асобамі, што маюць патрэбу ў дзяржайнай абароне. Некаторыя сем’і здзіўлялі членаў рэйда сваімі паводзінамі. Напрыклад, сям’я  К. з в. Сакалова: 3 непаўналетніх дзяцей знаходзяцца ў сацыяльным прытулку. Днем, у час паседжання каміссіі вялося меркаванне, як дапамагчы сям’е выплаціць запазычанасць па камунальным паслугам, якая складае каля 2 міліёнаў рублёў. Дапамагчы згадізіліся кіраўніцтва прадпрыемств, дзе працуюць бацькі, праваслаўная царква. Здавалася, усе зацікаўлены ў хутчэйшым вяртанні дзяцей ў сям’ю. Але ж, у ходзе рэйда высвятляецца, што бацькі ў нецвярозым стане.  
За вечар было наведана 10 сямей, ў якіх гадуюцца непаўналетнія дзеці. З бацькамі праводзілася прафілактычная работа з мэтай змяніць сітуацыю, ў якой вымушаны жыць дзеці, папярэдзіць бацькоў аб адказнасці за іх выхаванне.

Ірына Ярмашук, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх



Назад ко всем новостям