Реклама



Актуально

Полезная информация

Погода



Актуально



З мэтай пастаяннага кантролю

12.03.2012


Ў нядзелю 11 сакавіка адбыўся  суместны рэйд камісіі па справах непаўналетніх, інспекцыі па справах непаўналетніх, аддзела адукацыі, аддзела па справах моладзі і сацыяльна-педагагічнага цэнтра, у ходзе якога былі наведаны сем’і Сакалоўскага, Першамайскага, Малечскага і Сігневічскага сельсаветаў. Асноўнай мэтай дадзенага мерапрыемства стала абследаванне бытавых умоў пражывання дзяцей у сем’ях, якія знаходзяцца ў сацыяльна апасным становішчы і патрабуюць дзяржаўнай абароны, асабліва пасля выхадных і святочных дзён.  Па выніках наведвання члены групы вырашылі паставіць пытанне аб прызнанні асобамі, што маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне, дзяцей грамадзянкі С. з в. Рэчыца, якая больш за месяц назад аставіла трох непаўналетніх сыноў. Ў другім выпадку двое дзяцей грамядзянкі Т. з в. Кабакі па яе заяве ў сувязі з непаладкамі сістэмы атаплення, былі адпраўлены ў сярэдзіне лютага ў прыют. За гэты месяц маці толькі ўладкавалася на работу, аднак парадак у хаце наведзены не быў: не памыты палы, не пераклеены шпалеры, неабхадна прыбраць двор.
    Асаблівую занепакоенасць выклікае той факт, што ўсё часцей у лік нядобранадзейных трапляюць сем'і, у якіх бацькі маюць вышэйшую адукацыю, у тым ліку настаўнікі і медыкі.

Ірына Ярмашук, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх



Назад ко всем новостям