Реклама



Актуально

Полезная информация

Погода



Актуально



Вынікі 2 месяцаў

20.03.2012


На паседжанні былі разгледжаны матэрыялы аб адміністрацыйных правапарушеннях непаўналетніх, а так сама выкананне планаў абароны правоў і інтарэсаў дзяцей,якія знаходзяцца ў сацыяльным прытулку. За 2 месяцы 2012 года непаўналетнімі раёна здзейснена 31 правапарушэнне супраць 40 за такіж перяд мінулага года. 8 з іх  - гэта распіцце спіртных напояў ці з'яўленне ў грамадскіх месцах у нецвярозым стане (17 - у 2011 годзе). Але асноўнымі правапарушэннямі сярод падлеткаў з'яўляецца парушэнне правіл дарожнага руху: 22 (4 - у 2011 годзе). за 2 месяцы камісіяй накіравана 11 паведамленняў па месцы працы бацькоў аб правапарушеннях падлеткаў. За гэты перыяд падлеткамі раёну здзейснена 9 злачынстваў супраць 2  ў прошлым годзе. 7 з іх - крадзяжы, 2 - угоны аўтатранспарту. 5 злачынстваў з 9 здзейснены падлеткам С. з в.Равяцічы ў адну ноч (3 крадзяжы, 2 угоны), які быў раней ўжо судзімы, нідзе не працаваў і не вывучаўся. На цяперашні момант ён знаходзіцца пад арыштам. Пад час паседжэння былі разгледжаны 4 сям'і, у якіх 5 дзяцей былі прызнаны асобамі, што маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне. У выніку аналізу выкананых мерапрыемстваў індывідуальных планаў абароны правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх, 1 дзіцяці было вернута маці. На сённяшні дзень асобамі, што маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне застаюцца 12 дзяцей з 6 сем'яў.

Ірына Ярмашук, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх



Назад ко всем новостям