Реклама



Актуально

Полезная информация

Погода



Актуально



Падведезены вынікі за I квартал

19.04.2012


3 красавіка адбылося чарговае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама, на якім былі падведзены вынікі работы за I квартал 2012 года і азначаны меры па папярэджанні росту правапарушенняў, антыграмадскіх дзеянняў і безнадзорнасці непаўналетніх Бярозаўскага раёну.
Ірына Ярмашук, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх, адзначыла, што за 1 квартал  непаўналетнія здзейснілі 10 злачынстваў (ў мінулым годзе за такіж перыяд – 2), правапарушенняў – 51 (65 – ў 2011 годзе), (дакладныя дадзеныя ў раздзеле “Моладзь/ Камісія па справах непаўналетніх” афіцыйнага сайту Бярозаўскага райвыканкаму www.bereza.gov.by). Камісіяй праведзены аналіз прычын злачынстваў непаўналетніх і работы, якая праводзілася с падлеткамі: імі здзейснена 6 крадзяжоў, 2 угону, 1 злоснае хуліганства.
Звярнула на сябе ўвагу тое, што 9 злачынстваў с 10 былі здзейснены яшчэ ў 2011 годзе. Палову ўсіх злачынстваў  (2 угону, 3 крадзяжы) здзейсніў жыхар вёскі Равяцічы С., які быў ужо раней судзімы. Рашеннем суда Бярозаўскага раёну ён асудажаны к двум гадам пазбаўлення волі і азначаны тэрмін правядзе ў турме.  
Важным напрамкам работы камісіі з’яўляецца выяўленне сем’яў, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным стане і дзяцей, якім патрабуецца дзяржаўная абарона. Так, па дадзеных на 1 красавіка 2012 года, 147 дзяцей з 83 сем’яў знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным стане. За 1 квартал 8 дзяцей з 5 сем’яў былі прызнаны маючімі патрэбу ў  дзяржаўнай абароне і змешчаны на дзяржаўнае забеспячэнне.  Вызывае занепакоінасць, што 3 дзетак з’яўляюцца нованароджанымі, і адразу з радзільнага дому былі змешчаны ў “Спеціялізаваны дом дзіцяці” г.Пінску. Асноўная прычына ў тым, што мамы не падрыхтавалі ўмовы для іх выхавання і ўтрымання. Станоўчым момантам з’яўляецца тое, што за 1 картал ні адзін бацька не быў пазбаўлены бацькоўскіх правоў.
На прыканцы пасяджэння былі падведезны вынікі і абазначана кола праблемных пытанняў: работа па прафілактыцы злачынстваў, недастатковы кантроль бацькоў за паводзінамі падлеткаў,  нядобранадзейнасць ў сем’ях. Камісія прыняла адпаведнае пастанаўленне.

Ірына Ярмашук, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх






Назад ко всем новостям