Реклама



Актуально

Полезная информация

Погода



Актуально



Дзеці без нагляду – чакай бяды

28.04.2012


У мінулым годзе разгараліся дыскусіі вакол прапановы аб абмежаванні знаходжання падлеткаў у грамадскіх месцах без нагляду дарослых з 23.00 да 6 гадзін ранка. Некаторыя палічылі, што тым самым для падлеткаў уводзіцца каменданцкая гадзіна. Між тым многія бацькі не ведаюць, што рабіць з сынам або дачкою, якія выйшлі з-пад кантролю, не наведваюць школу, уцякаюць з дому, сістэматычна ўжываюць спіртное, псіхатропныя рэчывы, парушаюць грамадскі парадак. А колькі трагедый адбываецца на начных дарогах, калі падлеткі вяртаюцца дадому з позніх дыскатэк, колькі іх становіцца ахвярамі забойцаў, гвалтаўнікоў і рабаўнікоў. Многія горача падтрымалі меры,  якія прадугледжваюць пашырэнне кольксці падстаў для накіравання падлеткаў ва ўзросце ад 11 да 14 гадоў у лячебна-выхаваўчыя ці іншыя спецустановы. Дапаўненні ў Грамадзянскі працэсуальны і Кодекс аб адукацыі, Закон аб правах дзіцяці, аб асновах прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх прызначаны абараніць дзяцей ад эксплуатацыі і гвалту, забяспечыць іх недатыкальнасць. А для тых, хто не выконвае бацькоўскія абавязкі, КаАП папаўняецца артыкулам 17.13, які прадугледжвае адказнасць за пакіданне дзяцей без нагляду, абыякавасць да іх бяспекі. Службовыя асобы органаў унутранных спраў атрымалі права складаць пратаколы па вышэйазначаным правапарушэнням, разгледжанне якіх ускладзена на камісію по справах непаўналетніх райвыканкамаў.  

Ірына Ярмашук, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх



Назад ко всем новостям