Реклама



Актуально

Полезная информация

Погода



Актуально



Падзяліліся вопытам

04.06.2012


23 мая на базе Бярозаўскага раёна адбылася вучоба намеснікаў старшыняў камісій па справах непаўналетніх гаррайвыканкамаў Брэсцкай вобласці пад кіраўніцтвам старшыні камісіі па справах непаўналетніх аблвыканкама Каштанюка А.Ф., прысвечаная арганізацыі дзейнасці камісій па справах непаўналетніх і ўстаноў адукацыі па папярэджанню супрацьпраўных дзеянняў дзяцей і падлеткаў, абароне іх правоў і законных інтарэсаў.
    Семінар пачаўся ў зале паседжанняў райвыканкама, дзе прысутных павітаў і пазнаёміў з  асноўнымі напрамкамі сацыяльна-эканамічнага развіцця нашага раёна наместнік старшыні Бярозаўскага райвыканкама Я.Я. Тарасюк. Далей удзельнікі семінара накіраваліся ў Равяцічскую СШ, дзе дырэктар Краўчонак В.А. правёў азнакамляльную экскурсію і прадэманстраваў сучасныя  інтэрактыўнай сродкі навучання. Затым асаблівасці арганізацыі работы школы з прыёмнымі і апякунскімі сем'ямі  змястоўна і цікава пры мультымедыйным суправаджэнні расказала намеснік дырэктара Кульгавеня Ларыса Леонц’еўна. Як адчуваюць сябе дзеці з прыёмных сем’яў у школе і дома, распавядалі і прыёмныя бацькі, якія таксама прынялі ўдзел у мерапрыемстве.
    Наступным прыпынкам у рабоце семінару стала вёска Малеч. Дырэктар Малечскай санаторнай школы-інтэрната П.П. Крупскі расказаў і паказаў у якіх умовах адбываецца аздараўленне дзяцей, пазнаёміў з умовамі пражывання, вучобы і адпапчынку навучэнцаў.У Малечскі ВПК яслі-сад-СШ, куды пасля накіраваліся ўдзельнікі семінара, з жыццём і гісторыяй вёскі  азнаёміў старшыня Малечскага сельсавета М.У. Зеневіч. Яго дапоўніў дырэктар школы Кавалевіч А.У. Пра асноўныя метады работы з асацыяльнымі асобамі і дзецьмі з сацыяльна небяспечных сем’яў, з семьямі, ў якія дзеці вернутыя з Дзіцячага сацыяльнага прытулку и адноўлены ў бацькоўскіх правах расказала сакратар КДН Малечскага сельсавета Палейка Таццяна Пятроўна. Яна, у прыватнасці, адзначыла, што ўзаемадзеянне зацікаўленных структур спрыяе і ранняму выяўленню непаўналетніх у сацыяльна-небяспечным становішчы, а практыка міжведамасных рэйдаў дазваляе павялічыць колькасць наведванняў ненадзейных сем'яў, актывізаваць работу па вывадзе іх з крызіснай сітуацыі. Станоўчымі вынікамі дадзенай работы з'яўляецца вяртанне дзяцей у свае сем'і, такія сем’і неўзабаве губляюць статус сацыяльна небяспечных і перастаюць быць пастаяннымі кліентамі камісіі па справах непаўналетніх.
    Падводзячы вынікі, удзельнікі семінара далі станоўчую ацэнку рабоце камісій па справах непаўналетніх Бярозаўскага района, адзначылі належны ўзровень работы з неблаганадзейнымі сем'ямі.

Ірына Ярмашук, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх



Назад ко всем новостям